На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя
школа №8 г. Ліды” з 1999 года
дзейнічаў калектыў эстраднага танца “Каламбур”, у якім працавалі 2 педагогі –
Жылінская А.І.(мастацкi кiраўнiк), Сяргеева Т.У.(балетмайстар). Асноўнай мэтай яго
стварэння было далучэннe выхаванцаў да свету танцавальнага мастацтва, гарманічнага развіцця
музычна-рухальных, мастацка-творчых здольнасцяў і творчай ініцыятывы
падрастаючага пакалення. Па сваiм складзе “Каламбур” быў рознаўзроставым калектывам, якi аб’ядноўваў каля 50
навучэнцаў харэаграфiчных
класаў школы.
За час свайго існавання “Каламбур”
змог заняць дастойнае месца сярод дзiцячых харэаграфiчных калектываў горада. “Каламбур” пастаянна прымаў удзел
у святочных канцэртах школы, горада i раёна, з’яўляўся ўдзельнікам і пераможцам розных
конкурсаў і фестываляў: “Крыштальны чаравічак”, “Маладыя таленты Гродзеншчыны”,
“Гарадзенскія карункі”, Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур.
З 2008 года пачаўся новы
этап у творчым жыццi
калектыву. На пасаду мастацкага кіраўніка прыйшоў творчы і адданы сваёй справе
педагог – Шымуль Алена Паўлаўна. З гэтага часу калектыў загучаў па-новаму:
змяніліся формы работы, жанравы накірунак і назва.
Сёння ў калектыве “Baby-Art” (“Бэбі-Арт”) займаюцца больш за
40 дзяцей і падлеткаў (падрыхтоўчая, малодшая, сярэдняя, старэйшая групы).
Акрамя мастацкага
кіраўніка Лесагор М.А.., у дзіцячым тэатры танца працуюць балетмайстар – Кірыленка Р.С. і акампаніятар – Чарапок Галіна Эдвардаўна.
Пастаянны творчы пошук і
ўдасканаленне танцавальнага майстэрства садзейнічаюць хуткаму прафесійнаму
росту калектыву, які з першых дзён сваёй дзейнасці дэманструе адметную і
непаўторную творчую манеру.
У рэпертуарны спіс тэатра
танца ўваходзяць сюжэтныя пастаноўкі, розныя па стылю, характары, лексіцы і
манеры выканання, але аб’яднаныя агульнай мэтай захавання народных традыцый і
звычаяў, сцвярджэння ідэй міру і дабра. Рэпертуар ансамбля пастаянна
папаўняецца новымі харэаграфічнымі пастаноўкамі.
Кожны год тэатр танца “Baby-Art” (“Бэбі-Арт”) з’яўляецца самым
актыўным удзельнікам раённых і гарадскіх святочных канцэртных праграм,
знамянальных падзей у жыцці працоўных калектываў, арганізацый і навучальных
устаноў: Дзень ведаў, Дзень настаўніка, Дзень маці (святочны канцэрт для жанчын
ААТ “Лакафарба”), гарадскія акцыі па прафілактыцы СНІДу, навагоднія святы,
Дзень Перамогі (раённы Палац культуры), Свята дзяцінства і Дзень сям’і з абавязковым канцэртам для
бацькоў. Танцавальныя нумары “Наша ніўка”, “Кадрылька”, “Матрошачкі” былі
ўключаны ў праграму Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2010” . Традыцыйна арганізоўваюцца
выязныя канцэрты-віншаванні ў Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва.
Творчы рост калектыву
можна прасачыць праз удзел у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню: абласны
фестываль-конкурс “Маладыя таленты Гродзеншчыны”; абласны агляд-конкурс
калектываў самадзейнай мастацкай творчасці “Нам запавет – мір берагчы, руплівай
працаю праславіць”; рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай
харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак”.
У 2011 годзе “Baby-Art” (“Бэбі-Арт”) стаў удзельнікам і
пераможцам раённага этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу “Добры дзень, свет!”,
а ў 2012 годзе – дыпламантам XIX абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння” (“Травы
лугавыя”-дыплом III
ступені ў намінацыі “Народны танец”).
Дзіцячы тэатр танца “Baby-Art” (“Бэбі-Арт”) знаходзіцца ў пастаянным
творчым развіцці, актыўна і мэтанакіравана вядзе сваю дзейнасць па павышэнні прафесійнага
ўзроўню выхаванцаў.
За сваю творчую дзейнасць
і ўдзел у грамадскім жыцці Лідскага раёна тэатр танца “Baby-Art” (“Бэбі-Арт”) неаднаразова быў
узнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама,
адзначаны пісьмом-падзякай дырэктара
Лідскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
і дырэктара Лiдскага
раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий